Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Для першакласніка


Паважаныя бацькі!

прапануем азнаёміцца з правіламі прыёму навучэнцаў
у 2026/2027 навучальным годзе

Прыём у школу ажыццяўлцца на падставе наступных нарматыўных прававых дакументаў: Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі; Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322; Інструкцыя аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285.

Прыём дакументаў у I клас ажыццяўляецца ў першую чаргу ў законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне установы адукацыі . Забалцце, в. Сякерка, в. Асавец, в. Рудня, в. Восліўка, в. Малая Машчаніца, а/г Вялікая Машчаніца, Кулакоўка, Міхасёўка, Біскупка, Карытніца, Клява, Старая Клёўка, Сялянская Клёўка, в.Стараселле), у адпаведнасці з рашэннем Бялыніцкага райвыканкама.

Залічэнне дзяцей, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супрацьпаказанняў да навучання, афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя.
Прыём заяў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей праводзіцца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2026 падчас прыёму грамадзян:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Дні тыдня

Час работы 

Перыяд работы

Цецерукова Таццяна Мікалаеўна

Дырэктар

Панядзелак –

пятніца

субота

08.00 – 13.00

15.00 – 16.00

08.00 – 13.00

Кушнер Наталля Валер'еўна

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Панядзелак –

пятніца

субота

08.00 – 13.00

15.00 – 16.00

08.00 – 13.00


Рашэнне аб залічэнні дзяцей, якім на 1 верасня 2026 года спаўняецца 6 і больш гадоў ва ўстанову адукацыі для навучання ў першым класе, афармляецца загадам кіраўніка ўстановы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на афіцыйным інтэрнэт-сайце і на дошцы аб'яваў.
Па пытаннях прыёму дзяцей у першы клас звяртацца да дырэктара школы Цецяруковай Таццяне Мікалаеўне (тэл. +375223273246), намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці Кушнер Наталлі Валер'еўне (тэл. +375223273246)

Пералік дакументаў,
неабходных для прадастаўлення ў прыёмную камісію:


1. Медыцынская карта (даведка) дзіцяці.
2. Пашпарт аднаго з бацькоў (прапіска).
3. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал і копія).
4. Заява ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) аб прыёме дзіцяці ва ўстанову адукацыі адпаведнага ўзору (узоры заяў у прыёмнай камісіі).

Форма адзення - дзелавы стыль!

Мониторинг о ходе приёма документов и заявлений на свободные места

разгарнуць » / « згарнуць

Об организации приема в I классы учреждений общего среднего образования

разгарнуць » / « згарнуць

Спіс школьных прылад для I класа

У разгар гарачага лета не варта забываць аб тым, што неўзабаве наступіць 1 верасня. Акрамя букета кветак і беласнежнай кашулі або блузкі, вашаму дзіцяці спатрэбіцца мноства прыладаў, набыць якія лепш загадзя. Што ж неабходна першакласніку, акрамя школьнай формы і заплечніка?
Як правіла, спіс школьных прылад падаюць у школе, калі вы афармляеце дзіцяці ва ўстанову адукацыі. Мы прыводзім стандартны спіс прыладаў, якія неабходныя першакласніку.разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта